Метал гурт M.G. выпусціў на лэйбле БМА-group свой дэбютны альбом «К чорту гарэлку». Рэліз названы паводле песні, напісанай на верш славутай беларускай паэткі і пісьменніцы Ларыса Геніюш.
— Глыбокі сэнс гэтай назвы адпавядае сучаснай рэчаіснасці, — кажа гітарыст гурта Герман Кулік. —Адлюстраванне творчасці беларускіх класікаў у музыцы, спроба передаць тыя ж самыя эмоцыі, адчуць іх праз мелодыю — адна з задач, якую мы паспрабавалі рэалізаваць у альбоме. Гэта спроба раскрыцця беларускага гучання як у фальклоры, так і заходнееўрапейскім метале.
У альбом увайшлі сем кампазіцый, у тым ліку яшчэ адна песня на верш Ларыса Геніюш, «Дзяцюкі», і «Пагоня» на вядомы аднайменны верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Гурт M.G. з’явіўся ў 2014 годзе. Яго папярэднікамі былі праекты Metalgues і Shark, якія ўдзельнічалі ў фестывалях «Басовішча», «Музыкальный апельсин», а таксама ў шматлікіх рыцарскіх фэстах. Пад шыльдай Metalgues гурт у 2010 годзе на фестывалі «Рок-каляды» перамог у намінацыі «Трэш ды ўгар», а ў 2011 стаў пераможцам конкурсу на фестывалі Live in Rock.
Вячеслав Радионов / Ultra-Music