29 кастрычніка ў кнігарні “Логвінаў” гурт N.R.M прадставіў новы альбом “Д.П.Б.Ч.” Вялікая прэзентацыя плыткі плануецца 15 лістапада ў мінскім клубе “Юла”, напярэдадні музыкі вырашылі пабачыцца з прыхільнікамі ў “камерным” фармаце.
Першасна сустрэча была заяўленая як аўтограф-сесія, і трыа спачатку планавала выканаць у акустыцы ўсяго пару песень, а астатні час адказваць на пытанні публікі. Але гледачы хацелі болей слухаць, чым пытацца.
Злева направа: Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў
У выніку Піт Паўлаў, Юрась Ляўкоў і Алезіс Дземідовіч адыгралі паўнавартасны 30-хвілінны сэт. Прагучалі фактычна ўсе песні з новага альбома.
Піт Паўлаў
Нагадаем, што “Д.П.Б.Ч.” выйшаў на вініле накладам у сто асобнікаў у аздабленні дызайнера і мастака Уладзіміра Цэслера. Таксама альбом даступны на звычайных кампактах і распаўсюджваецца на канцэртах гурта.
Юрась Ляўкоў
Адкрытае праслухоўванне “Д.П.Б.Ч.” прайшло 20 кастрычніка на канцэрце «Жывы Гук ON-line». У падтрымку новага альбому N.R.M. адправіцца ў тур па Беларусі і Расіі.
Тэкст: ВТ, для lit-bel.org
Фота: Кацярына Лісіца