Выступ гурта “Рэха” пры падтрымцы гурта BosaeSonca адбыўся ў мінскім клубе “Графіці” 17 студзеня. Не абышлося без сумесных спеваў Андруся Такінданга і Алеся Кот-Зайцава, а таксама ўжо раней апрабаваным Такіндангам пераўтварэннем публікі ў хор пад уласным кіраўніцтвам.