Кнігарня Логвінаў у галерэі “Падземка” (пр. Незалежнасці, 43) прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара.
Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.
4 чэрвеня аматараў кнігу будзе вітаць Ігар Бабкоў.
Ігар Бабкоў – выбітны беларускі пісьменьнік і мысьляр.
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Атрымаў філасофскую адукацыю ў БДУ. Працуе ў Інстытуце філасофіі АН Беларусі і займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй ды гісторыяй філасофіі.
Быў заснавальнікам і рэдактарам часопісу “Фрагмэнты”.
Аўтар трох кніг паэзіі “Solus Rex”, “Герой вайны за празрыстасьць” і “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб”, раману “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” і кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру(і)наў”.