13 кастрычніка Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Століншчыну, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Альшанскіх СШ №1 і №2, а таксама ў Мачульскай базавай школе. “ Гэта не першы наш прыезд на Століншчыну. У мінулым годзе мы выступалі перад настаўнікамі і вучнямі Цераблічанскай і Рамельскай сярэдніх школаў. Гэтым разам мы апынуліся ў “капуснай” сталіцы Беларусі – Альшанах. Уражанні ад выступаў засталіся самыя прыемныя, бо нас сустракалі вельмі сардэчна і цёпла. І не дзіўна, бо ў гэты куток беларускага Палесся не так часта наведваюцца сталічныя літаратары. Агулам у трох імпрэзах узяло ўдзел каля пяцісот чалавек”, — паведамілі выступоўцы.