Гурт «J:морс» цяпер актыўна працуе над новым альбомам, рэліз якога мае адбыцца на пачатку будучага году. Частку новага матэрыялу можна будзе пачуць на сольным канцэрце з праграмай лепшых песень, які адбудзецца 18 сьнежня ў клюбе «Рэактар».
Праца над дыскам ідзе большай часткай на студыі «Селах» з Андрэем Баброўкам, мастэрынг матэрыялу робіцца ў Кіеве ў Віталя Цялезіна, які працаваў з гуртамі «Океан Ельзи» і «Ляпис Трубецкой». На гэты момант запісана 5 з 15 напісаных для дыска песень. З тым, як ідзе праца над новым альбомам (і ня толькі) лідэр гурта Ўладзімер Пугач знаёміць прыхільнікаў сваёй творчасьці ў інтэрнэт-дзёньніку, які ён вядзе на форуме афіцыйнага сайту www.jmors.by. Тэкст цалкам
18 сьнежня ў клюбе «Рэактар» гурт «J:морс» з праграмай «Гіты і новыя песьні». Пачатак ў 19:00. Квіткі ад 35 тыс. Даведка: (029) 661-22-70, (029) 850-33-33.
Фота: jmors.by