Сайт Moladz.org найбліжэйшым часам плануе выпусціць інтэрнэт-складанку беларускамоўных песняў “MOLADZ.ORG – Са смакам лета”.
“Песні, якія будуць гучаць у вокнах беларусаў усё лета”, – упэўнена анансуюць арганізатары. “Усе песні, якія трапяць на інтэрнэт-дыск, – зусім новыя, цёплыя, так бы мовіць. Яны будуць зараджаць вас пазітывам і добрым настроем усё лета”, – кажа адзін са стваральнікаў дыска Алесь Снег.
Таксама кампанія MOLADZ.ORG распачынае конкурс на вокладку інтэрнэт-дыска “MOLADZ.ORG – Са смакам лета”. Вокладка павінная адлюстроўваць сонечны летні настрой. Аўтары найлепшых варыянтаў атрымаюць прызы. Варыянты дасылаць на [email protected], любыя пытанні па конкурсу адрасаваць сюды – http://vkontakte.ru/id5867146.
Паводле арганізатараў