Канец вясны адзначаны яшчэ адной важнай падзеяй у музычным жыцці горада. Непадалёк ад станцыі метро Аўтазавадская адкрываецца новая альтэрнатыўная канцэртная пляцоўка – клуб Шакалад.
Меркаваць наколькі яна новая – складана, бо гэта, па сутнасці, пераехаўшы з цэнтра легендарны клуб “Арэна”, з усімі ўласцівымі яму атрыбутамі рок-клуба.
Як нам паабяцаў Аляксей (былы арт – дырэктар клуба Арэна, а цяпер Шакалада): “Гэты клуб будзе славіцца сваёй атмасферай, добрым гукам, толькі лепшымі калектывамі, таннымі квіткамі і недарагім барам…”
Знаходзіцца клуб на Партызанскім праспекце, 130, дабірацца да яго будзе зручна, як на метро, так і на іншым грамадскім транспарце. “Шакалад” запрашае ўсіх прахільнікаў добрай музыкі на свае мерапрыемствы!
29 траўня 19.00 – Mauzer & SOK (квіткі 15000 папярэдне і 20000 у дзень)
30 траўня 19.00 – Князь Мышкін, Рокаш, UNIA і інш. Квіткі 15000
30 траўня 23.00 – 5.00 – Ноч сапраўднага рок-н-ролу! Гіты 50-70-х гадоў, рэдкія відосы і выступ 3-х гуртоў: the Toobes (rock-n-roll), The Fantastiques (indie, rock-n-roll), The Moonshiners (blues). квіткі – 15000
31 траўня 19.00 прэзентацыя EP гурта Аднім днем, пры падтрымцы сяброў: Дядюшкін сон, J-J Bingz і Разбітае сэрца пацана. Кошт – 15000 рублеў
Клуб “Шакалад,” Партызанскі праспект, 130.
Даведкі па тэлефонах: (8029)7687922, 9334483, 2597325