Бард Зміцер Бартосік выступіць з канцэртамі ў Бараўлянах і Магілёве.
У Бараўлянах канцэрт будзе ладзіцца ў дзіцячым хоспісе для дзяцей, хворых на рак. Ён адбудзецца 1 чэрвеня і пачнецца ў 16.30.
3 чэрвеня бард выступіць у Магілёўскім электратэхнічным каледжы. Пачатак выступу ў 14.30.
4 чэрвеня барда чакаюць у Магілёўскім політэхнічным каледжы. Пачатак у 14.30.