14.03.2017 | Літаратура

Кніга пра Мінск, напісаная школьніцай, стала адным з бестсэлераў мінулай зімы!

Напрыканцы 2016 года ў выдавецтве «Рыфтур», якое больш за 20 гадоў спецыялізуецца на выпуску краязнаўчай літаратуры, выйшаў у свет даведнік-размалёўка па беларускай сталіцы «Мая першая кніга пра Мінск». Аўтаркай незвычайнага выдання стала мінская гімназістка Лізавета Хількевіч. Ідэя кніжкі нарадзілася ў дзяўчынкі, калі ёй было 11 гадоў і яна вучылася ў пятым класе, а скончыла працу над выданнем Ліза ў 14-гадовым узросце.

kniha_pra_miensk

Як паказалі першыя месяцы продажаў, прысвечаная Мінску размалёўка стала доўгачаканым прадуктам на кніжным рынку сталіцы. Прызначаная, па задумцы, для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, кніжка ператварылася ў прадмет сямейнага чытання і вывучэння горада бацькамі з дзецьмі, а таксама ў выдатны сувенір для гасцей Мінска.

autarka

– Добра, што тэкст і малюнкі кнігі для дзетак рабіў не дарослы, а падлетак, – лічыць вядомы краязнаўца, навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска Уладзімір Валажынскі. – Думаю, гэтая кніга, у якой адзначаны амаль усе знакавыя месцы – сімвалы Мiнска, дапаможа дзецям (ды і дарослым) у простай нагляднай форме даведацца пра свой горад, зразумець ягоныя асаблівасці і адметныя рысы.

ilustr

Сёння «Мая першая кніга пра Мінск» прадаецца ў сталічных крамах «Белкнігi», на кніжных кірмашах, у Галерэi Ў, некаторых музеях і нават у Нацыянальным аэрапорце. Па дадзеных нашага выдавецтва, яна стала адной з самых паспяхова прадаваных кніжак пра Мінск за мінулую зіму. Не ў апошнюю чаргу тут адыгралi сваю ролю дэмакратычны кошт і рост цікавасці да ўязнога турызму на пачатку 2017 года


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика