Кніжная справа — дзіўная рэч. Ці то праца. Ці то лёс. Адным — лёгкае чытво. Іншым — эмацыйны прытулак і псіхалагічнае прыстанішча. А яшчэ ёсць асалода чытання і здольнасць пра гэта казаць. Наста Карнацкая ведае, як гэта ўсё спалучыць, піша «Літрадыё».
Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў, распавядае пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты «Белліт» і «Кніжная шафа» і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг.