Гурт “Крама” і вядомы маскоўскі блюзмэн Мікалай Аруцюнаў выступяць 27 сакавіка на сцэне канцэртнай залі “Мінск”.
Творчаму супрацоўніцтву паміж “крамаўцамі” і Аруцюнавым ужо некалькі год. Яшчэ ў лістападзе 2007 года Мікалай Аруцюнаў абвесціў пра стварэнне сумеснага з “Крамай” праекту – гурту “Аруцюнаў і Варвары блюзу”. Слова “Варвары” ў назве паходзіць ад імя лідэра гурту “Крама” Ігара Варашкевіча. Планавалася, што гурт будзе выконваць кампазіцыі на беларускай і ангельскай мовах.
Канцэрт у к/з “Мінск” будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”.
Пачатак а 19:00
Кантактныя тэлефоны: (017) 328-66-38 і (029) 680-54-72
Фота generation.by.