5.07.2014 г. у сельскім цэнтры культуры в. Германавічы Шаркаўшчынскага р-на адбылася чарговая рэгіянальная
Гэтым разам канферэнцыя была прысвечана паўстанню 1863 – 64 гг. на Дзісеншчыне і Свянцяншчыне. Разглядаліся агульныя пытанні па ходзе паўстання на паўночным захадзе Беларусі, праблемы краязнаўчага вывучэння гераічных падзей 1863 г., у тым ліку і праблемы аховы памятных мясцінаў, звязаных з падзеямі і асобамі паўстання.
Былі заслуханы даклады ўдзельнікаў канферэнцыі, якія з’ехаліся з Глыбоцкага, Мёрскага, Браслаўскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў, Мінска, суседняй Латвіі. Адбыліся дыскусіі па найбольш вострых і спрэчных пытаннях, была скаардынавана перспектыўная праца рэгіянальных краязнаўцаў па даследаванню падзеяў, асобаў паўстання 1863 г., мясцінаў, і матэрыяльных аб’ектаў, звязаных з тагачаснымі падзеямі і іх удзельнікамі.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікаў канферэнцыі чакаў невялічкі сюрпрыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі” і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры – канцэрт нашых беларускіх бардаў – Таццяны Беланогай і Змітра Бартосіка.