14.10.2014 | Край BY

“Край|BY”: натхняльная Паланэчка

Паланэчка – унікальнае месца, у якім пабудаваны ў часы Вітаўта касцёл з той пары ніколі не зачыняўся і не пераходзіў да іншых канфесій! Ці шмат дзе ў Беларусі могуць гэтым пахваліцца? Гэтая сёння правінцыйная вёска калісьці была мястэчкам, бачыла войны і паўстанні, паразы і перамогі, моц веры і яднання людзей.

Яна натхняла таленавітага кампазітара з роду Радзівілаў, а цяпер Паланэчкай натхніўся і запрашае ў падарожжа праект “Край|BY”. Глядзім і вандруем разам!

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Партнёры


Адзін каментар у ““Край|BY”: натхняльная Паланэчка”

  1. Aleh says:

    Усе перадачы вельмi цiкавыя. Але чаму не зрабиць цыкл пра гарады Беларусi. Хай гэта будзе дакументальны цыкл з дзесяткамi iнтэрв ю (упэунены, што нашы дзецi нiколi не бачылi у вочы Гiлевiча, другiх класiкау, а колькi ужо памерла). Хай будзе па 10 серый пра кожны горад. Хай праект расцягнецца на 20-30 гадоу (поле цудау ж дагэтуль нехта узiраецца). Ну i калi я першы прапанавау – то першыя фiльм пра мой родны Навагрудак. Дзякуй. I яшчэ, праект можна зрабiць сапрауды народным, шмат валанцерау упэунены знойдзецца.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика