Літаратурна-музычныя сустрэчы з паэтам Міхасём Скоблам і бардам Таццянай Матафонавай адбудуцца ў Доме адпачынку Акадэміі навук РБ “Іслач” у мястэчку Ракаў Валожынскага раёну Мінскай вобласці і ў дзіцячых летніках Вілейшчыны 10 ліпеня.
Сустрэча ў Доме адпачынку “Іслач” распачнецца ў 14.30.
У палатачным лагеры на Вілейскім вадасховішчы ад філіялу летніка “Надзея” Вілейскага раёну – у 18.00.
А ў лагеры “Надзея” Вілейскага раёну сустрэча пачнецца ў 20.00.
Сустрэчы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”