Культурніцкія сустрэчы, у якіх прымуць удзел паэт Сяргей Законнікаў, пісьменнік і бард Эдуард Акулін, пісьменнік Васіль Якавенка, адбудуцца 7 ліпеня на берагах Нарачы.
Санаторый “Прыазёрны” прымае творчую троіцу а 14.30,
Цэнтр турызму і краязнаўства а 18.00,
Санаторый “Спутнік” а 20.00
На сустрэчы будуць гучаць вершы Сяргея Законнікава, Эдуард Акулін спяе і прачытае свае творы, а Васіль Якавенка прэзэнтуе шэраг сваіх кніг. Самая яскравая з іх – апошняя трылогія аўтара “Пакутны век”. Раманы “Кабала”, “Надлом” і “Гульня на згубу”, якія ў яе ўвайшлі, настолькі папулярныя ў чытачоў, што ў хуткім часе трылогія чакае свайго перавыдання.