Каля тысячы гледачоў прысутнічала на канцэрце гурта “Ляпис Трубецкой”, што адбыўся 11 лютага ў Гарадзенскім клубе “Парламент”. Канцэрт распачаўся з 15 хвілінным спазненнем, аднак ужо да яго пачатку некалькі маладзёнаў спрабавалі залезці на сцэну і заводзіць моладзь. Публіка на канцэрце ўяўляла сабой грымучую сумесь паміж панкамі і людзьмі старэйшага пакалення, якія сядзелі за столікамі.
Песьні з новага альбому “Вясёлыя карцінкі” перамяжоўваліся з песнямі з “Кульпрасвету” і “Капіталу”, аднак свой выступ Міхалок і кампанія скончылі “Зорачкамі”, а пасля каверам на “Гражданскую Оборону”.