Магілёўскі гурт “Калачиком рядом” зняў відэа на песню “Пёрышко”. Здымкі адбываліся ў Пячэрскім лесапарку горада Магілёва напрыканцы лета.
Гурт “Калачиком рядом” – канцэптуальны праект яе лідэра, аўтара і кампазітара Мікіты Емельянава. Дэбютны альбом “Разговор с землёй” пабачыў свет у 2008 годзе.