Гурт Morcheeba абраў беларускі праект Shuma для таго, каб адчыніць свой канцэрт у Мінску, які адбудзецца 15 снежня ў Prime Hall. А вакалістка Скай Эдвардс павітала прыхільнікаў на беларускай.
– Для нас гэта нечакана і прыемна. Яшчэ адно пацверджанне, што пра слушным падыходзе беларускія народныя песні цалкам актуальныя для сучаснай публікі, прычым не толькі лакальнай, – тлумачыць Руся, вакалістка Shuma, чыё выступ распачнецца роўна а 7-й.
“Беларускую тэму” у межах канцэрта падтрымала і вакалістка Morcheeba Скай Эдвардс, якая пачала свій відэазварот з прывітання на чыстай беларускай. Нагадаем, гэта будзе першы выступ брытанскага калектыву ў Беларусі. Гурт Morcheeba, вядомы па хітах “The Sea”, “Rome Wasn’t Built in A Day”, “World Looking In”, “Otherwise” прыедзе да нас з праграмай лепшых песень і ў залатым складзе..
гурт MORCHEEBA (Вялікабрытанія)
з праграмай “Greatest Hits Plugged & Unplugged”
15 снежня – Prime Hall – 19.00
Квіткі: танцпол – 450 тыс. руб., столікі – ад 500 тыс. руб. да 1 млн. руб.
Продаж у касах Kvitki.by, Ticketpro, “Мінскканцэрт”
Даведка/дастаўка: (044) 48 20 160, (025) 700 59 45
Арганізатар: ТАА “Концертхоллгрупп”