У граматычнай частцы гутарылі пра значэнне (“гэнтымалогію”) словаў. Лексічная тэма заняткаў — Інваліднасць. Разабралі слоўнік тэрмінаў па тэме.
Госці заняткаў — Дар’я Ліс, Ксенія Шталянкова, Марына Каліноўская, Даніла Уладамірскі. Абмеркавалі жыццё і цяжкасці чалавека з інваліднасцю, у прыватнасці вазочніка. Паэтычныя госці заняткаў — Вера Бурлак, Віктар і Кастусь Жыбулі — проста скарылі залу!
Наступны панядзелак маем тэму “Казкі”, гасцей-казачнікаў Алену Масла і Сержа Мінскевіча. Прыходзьце з дзеткамі — будзе сапрадўная лямцавая батлейка! А музычны госць — гурт Vuraj. Будзе арганізаванае і групавое выкананне песень!
2 чэрвеня, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а), уваход вольны!
Фота: Зарына Кандрацьева