Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
11.04.2018 | Гісторыя

Мы — таксама друкары, або Першы буквар у свеце

Tweet
Багатая гісторыя культуры нашай краіны адкрывае шырокай публіцы ўсё новыя імёны, раней вядомыя пераважна спецыялістам. Хто ж такі Спірыдон Собаль?

Выданні Спірыдона Собаля

«Новы Час», як вядома, не толькі інтэрнэт-выданне, але і друкаванае (падпісвайцеся)! Таму абмінуць адкрыццё камернай, але густоўна зробленай выставы «Беларускі друкар Спірыдон Собаль» у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску 10 красавіка нам не выпадала.

Тым больш, што і рабілі яе, не шкадуючы намаганняў, адразу некалькі ўстановаў: апрача гаспадароў пляцоўкі — Музей гісторыі Магілёва, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН Беларусі і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Радавод Спірыдона Собаля

Багатая гісторыя культуры нашай краіны адкрывае шырокай публіцы ўсё новыя імёны (раней вядомыя пераважна спецыялістам). І, як сказаў на адкрыцці дырэктар Інстытута літаратуры НАН Беларусі доктар навук Іван Саверчанка, хаця маскоўскія цары ды іх памагатыя скралі ў Беларусі ды вывезлі амаль усе культурныя каштоўнасці, яны паступова вяртаюцца ў Беларусь.

Іван Саверчанка

Як і шыкоўныя выданні Спірыдона Собаля, некаторыя з якіх літаральна ў мінулым годзе былі закупленыя з аўкцыёнаў для Магілёўскага музея і Нацыянальнай бібліятэкі. Частка вернецца (альбо вярнулася), як падкрэсліў Іван Саверчанка, у электронным выглядзе і праз інтэрнэт — што, магчыма, яшчэ зручней.  Гэта важна, бо, па словах дырэктара Магілёўскага музея Аляксея Бацюкова, Спірыдон Собаль — па ўзроўні Стыў Джобс ці Біл Гейтс свайго часу.

Прынамсі, выдатны асветнік, дадаў кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

Алесь Суша

Хто ж такі Спірыдон Собаль? Адукатар і арыстакрат, сын бурмістра Магілёва. У пачатку XVII стагоддзя — настаўнік, потым рэктар Магілёўскай брацкай школы. З 1624 года, перабраўшыся ў Кіеў, у слаўную Кіева-магілянскую акадэмію, настаўнічаў і там. А з 1628 года пачаў друкарскую працу, выдаўшы некалькі кніг маральна-павучальнага зместу.

Але цягнула на радзіму. Вярнуўся ў Беларусь, і ў 1630 годзе пад Воршай, у Куцейнскім манастыры, заклаў друкарню. Там у 1631 годзе выдаў «Букварь сиречь, начало учения детем, начинающим чтению извыкати». Упершыню ў славянскіх мовах ужыўшы слова «буквар».

Бард і супрацоунік музея Андрэй Мельнікаў каля твораў у гонар Собаля

А былі яшчэ слоўнікі-«азбукі» («лінгваэнцыклапедыі»), рэлігійныя выданні («Часасловы» ды іншыя). Трохі пазней запачаткаваў «выдавецкі дом» у Буйнічах блізу роднага Магілёва.

Аляксей Хадыка, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

29_03_poster_mini
Афіша

Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba

Выступы фіналістаў конкурсу, які ладзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» пройдуць цягам сакавіка ў трох мінскіх клубах. Маладых выканаўцаў падтрымаюць...

C3381AB8-CF3F-4A08-8CC7-FF0490B09781_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s
Мастацтва

Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»

У дакладзе на паседжаньні выніковай калегіі Міністэрства культуры міністар Юры Бондар заявіў, што за мінулы год быў выяўлены «шэраг сур’ёзных...

graffy
Музыка

“Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”

Гэтым летам легендарнаму мінскаму клубу “Графіці” спаўняецца 20 гадоў. Кіраўніцтва рыхтуецца да святочнага фестывалю, а паралельна выстаўляе...

E42CB0EA-6D1B-416D-9854-74805DD74132_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s
Грамадства

Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага правёў нараду аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі, піша Свабода са спасылкай на БелТА. Ён адзначыў, што ў дэмаграфічнай...

Апошнія навіны

    Афіша
    Канцэрты фіналістаў «Заспявай-5» падтрымаюць Palina, Naviband і Warsoba
    Мастацтва
    Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
    Музыка
    “Мы прытаміліся”. У Мінску прадаюць легендарны клуб “Графіці”
    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)

Афіша

  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі
  • 20.02Hate speech: свабода, права ці дзіч?
  • 20.02Блюз-среда в TNT Rock Club: The Road Dogs
  • 21.02Дзень роднай мовы для дзетак у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM