Напярэдадні Свята беларускага пісьменства і друку юныя і дарослыя чытачы мелі магчымасць сустрэцца з пісьменнікам, журналістам і перакладчыкам Віталем Воранавым. Віталь жыве за межамі Беларусі, але пастаянна наведвае Глыбокае. Ён калісьць вучыўся ў глыбоцкай СШ №2, а дзяцінства правёў у вёсцы Удзела.
Віталь цікава распавёў прысутным аб рабоце па паракладу на беларускую мову кнігі А.Мілна “Віня Пых і ўсе, усе, усе…” Заінтрыгаваў прыгожую палову слухачоў гісторыяй напісання кнігі “Шэптам” – пра адну з самых патаемных старонак жыцця беларусаў – шаптунства, замаўленне.
Цікавым быў аповяд госця аб жыцці ў іншых краінах свету і прыемным выснова аб тым, што лепш за ўсё жыць на радзіме, на Глыбоччыне.
Кнігі аўтара можна знайсці на паліцах Глыбоцкіх раённай і дзіцячай, Падсвільскіх гарпасялковай і дзіцячай бібліятэках, у Шунеўскай і Удзелаўскай сельскіх бібліятэках. Асобныя творы В.Воранава надрукаваны ў часопісах “Верасень” і Дзеяслоў”, якія аўтар падараваў Глыбоцкай ЦРБ.