Абрад прайшоў 22 сакавіка каля Перуновай гары.
Мерапрыемства арганізавалі і правялі мясцовыя краязнаўцы, якія займаюцца адраджэннем беларускіх традыцый. На гуканне прыехалі таксама госці з Глыбокага, Мінску і Барысава.
Гуканне вясны – гэта развітанне з зімой і сустрэча вясны. Яно праводзілася яшчэ ў паганскія часы. Гэты абрад суправаджаецца карагодамі, спевамі, танцамі.