Наведнікі бару «Малако» увечары 3-га лістапада прымалі Андрэя Кудзіненку ў новай ролі – ролі бармэна. Андрэй нават прыйшоў у «Малако» на гадзіну раней, каб «разагнацца» і разабрацца ў тонкасцях прафесіі. Ён бегаў і паміж барнай стойкай і сталамі, дзе замест абрусаў была засланая афіша новага фільма «Massacra», прэм’ера якога ў Мінску адбудзецца 11 лістапада.
Як высветлілася, гэта не было спробай авалодаць новымі ведамі, а звычайная адпрацоўка: Кудзіненка быў вінны бару грошы. Уладальнікі меркавалі, што за гадзіну-другую ён адпрацуе, але ў выніку Андрэй толькі больш улез у пазыкі.
Сам рэжысёр кажа, што лепей будзе займацца сваёй працай, а гэтая праца натхняе адно на размовы і стасаванне з людзьмі, якіх даўно не бачыў.