Абвяшчаецца дадатковы набор выканаўцаў у народны хор імя А.Рашчынскага. Мы запрашаем дзяўчат і юнакоў, мужчын і жанчын, якія маюць базавую музычную падрыхтоўку і жаданне спяваць.
Аснову рэпертуара хору складаюць аўтарскія творы і беларускія народныя песні ў апрацоўках і аранжыроўках А.Рашчынскага і іншых беларускіх кампазітараў.
Рэпетыцыі адбываюцца на базе Палаца культуры ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21) па аўторках ў 18.30.
Кантакты: +375447967886 Ганна, +375296979786 Юлія
Паводле арганізатараў