На будынку Гандлёва-прамысловай Палаты па вул. Ірынініскай вулічны мастак Канстаніцн Окунеў са студыі Fresh Design малюе велічэзную карціну па матывах старога фатаздымка Гомеля. На здымак падоле заказчыка — Палаты былі дадазеныя людзі ў тагачаснай вопратцы.
Па словах Канстанціна, на працу, якая павінна скончыцца на наступным тыдні, адных толькі фарбаў пайшло на 5 мільёнаў рублёў.
“Нам пашэнціла, што сцяна будынка і сам малюнак у пастэльных колерах, якія добра перадаюць атмасферу часу і нагадваюць чорна-белы здымак, гэта нашмат аблегчыла нашую працу” — дзеліцца мастак.
“Амаль усе падобныя графіці ў Гомелі- аўтарства нашай студыі – дадае Канстанцін. Я працаваў нейкі час на будове, зараз зарабляю тым, што мне падабаецца — малюю”
Карціна наносіцца з дапамогай адмысловай тэкхнікі вадасткойкімі фарбамі на “сетку”, нацягнутую па сцяне лескай.
У планах, пасля завяршэння гэтага аб’екту, паехаць у Чачэрск — там ужо падрыхтаванае месца для чарговай карціны.
Нагадаем, што ў лістападзе мінулага году вулічны мастак Мікіта Nomerz, які заехаў у наш горад з лекцыяй, намаляваў на набярэжнай у парку сваю карціну, а ў ліпені мясцовыя архітэктары стварылі партрэт знакамітага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага па вул. Кірава.