Выстава малюнкаў удзельнікаў пленэра “Новы Свет Вачыма дзяцей” адкрыецца ў панядзелак 9 лістапада а 17 гадзіне ў дзіцячай бібліятэцы імя Я. Карскага (Горадня – рэд.).
Акрамя малюнкаў, на выставе можна будзе ўбачыць фотаздымкі з пленэра, даведацца аб цікавых фактах з гісторыі Новага Света і Гародні, паўдзельнічаць у віктарыне на краязнаўчую тэматыку і атрымаць падарункі.
Таксама ў праграме прэзентацыя паштовак з малюнкамі Новага Свету, паказ фільма “Гродна. Новы Свет”, знятага моладдзю летам мінулага году, і выступ гарадзенскіх музыкаў.
Запрашаем усіх дзетак і іх бацькоў!
Уваход у дзіцячую бібліятэку імя Я. Карскага знаходзіцца насупраць гандлёвага дома “Нёман” па вуліцы Савецкай.