09.02.2016 | Літаратура

Новы выпуск Фіндуса і Пэтсана — ужо ў продажы!

Pannkaksta-Кrtan-vokl_BY.indd_1Пасля шумнага перадкаляднага дэбюту стары Пэтсан і яго верны сябра, кот Фіндус, зноў завітваюць да беларускіх дзетак.

Новая кніга “Блінны торт”, па вялікім рахунку, з’яўляецца пачаткам славутай серыі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. На беларускай мове яна ўпершыню выдаецца ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч-Шыдлоўскай. “Блінны торт” Свэна Нурдквіста стаўся адзінаццатым выпускам серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка”.

Як і ў мінулы раз, перакананыя вяскоўцы Пэтсан і Фіндус рыхтуюцца да свята. Аднак цяпер гэта ўжо не Каляды, а самы натуральны дзень народзінаў Фіндуса. Што праўда, каток святкуе яго тройчы на год, але гэта ніколі не перашкаджала добраму адзначэнню.

Без-имени-1

DSC_0020

Асноўная і традыцыйная страва на гэтай Фіндусавай урачыстасці – салодкі блінны торт. Ды толькі як яго зрабіць, калі мука скончылася, і за ёй трэба ехаць на ровары ў краму, а кола ў ровара лопнула, ды інструменты ўсе ляжаць у майстэрні, зачыненай на ключ, які праваліўся ў калодзежнае вядро?

Без-имени-1

На шляху да святочнага абеду Пэтсана і Фіндуса чакаюць пасткі, непрыемнасці і суседскія кепікі, што, праўда, зусім не азмрочвае іхняга добрага настрою. Бо ў рэшце рэшт дзень нараджэння атрымліваецца выдатны.

DSC_0019

Шукайце “Блінны торт” Свэна Нурдквіста ў наступных кніжных крамах: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27).

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!

Без-имени-1

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Адзін каментар у “Новы выпуск Фіндуса і Пэтсана — ужо ў продажы!”

  1. KNIHI.BY says:

    Кнігу ўжо можна замовіць тут:
    http://knihi.by/knihi/nurdkvist-sven-blinny-tort

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика