13 лістапада паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін з творчым візітам наведалі Лідчыну, дзе правялі тры літаратурна-музычныя сустрэчы: у сярэдняй школе вёскі Дворышча, у Лідскім педагагічным каледжы імя Янкі Купалы і ў Доме традыцыйных рамёстваў “Спадчына” г. Ліды.
Паэты распавялі лідчанам пра сваю творчасць, чыталі вершы, выконвалі песні, а таксама прэзентавалі новыя кнігі і восьмы нумар часопіса “Верасень”. Па словах галоўнага рэдактара часопіса Эдуарда Акуліна, такія сустрэчы натхняюць на творчую працу:” На Лідчыну мы прыязджаем не першы раз, і кожны раз сустрэчы тут праходзяць вельмі цёпла і запамінальна. Вялікая заслуга ў гэтым галоўнага рэдактара газеты “Наша слова” Станіслава Судніка, які непасрэдным чынам спрычыніўся да арганізацыі імпрэз. Агулам у сустрэчах узяло ўдзел каля пяцісот чалавек. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой сустрэчы і адбыліся.”