Дабрачынны фонд Арсенія Яцэнюка Open Ukraine агучыў праграму грантаў на пераклады твораў сучаснай украінскай літаратуры.
Грантавая праграма перакладаў паспрыяе выданню перакладных тэкстаў у замежжы. Гэта палепшыць імідж Украіны ў свеце і паспрыяе наладжванню міжкультурнага паразумення і абмену культурнымі каштоўнасцямі прасрэдніцтвам літаратуры. Папулярызацыя украінскай літаратуры мусіць мець пазітыўны ўплыў на культурнае жыццё ўнутры краіны, інтэнсіфікацыю культурніцкага абмену з іншымі краінамі ды міжнароднага супрацоўніцтва.
У конкурсе могуць удзельнічаць замежныя выдавецтвы.
Будуць падтрыманыя пераклады украінскай мастацкай літаратуры, якая выходзіла на працягу апошніх 50-ці год у такіх жанрах, як эсэістыка, дакументальная проза, публіцыстыка. Паэтычныя пераклады фондам не фінансуюцца.
Кантакты і ўмовы разгляду заявак на сайце “bukvoid.com.ua”