Выйшла з друку кніга беларускага даследчыка з Санкт-Пецярбурга Міколы Нікалаева пад назвай “Беларускі Пецярбург”.
Кніга апавядае пра жыццё і дзейнасць выхадцаў з беларусі ў Санкт-Пецярбургу на працягу больш як 300 гадоў. Раздзелы згрупаваны па храналогі, а таксама прафесійнай прыналежнасці больш як 2000 выдатных і ардынарных асобаў беларускага паходжання.
Ад самага пачатку Санкт-Пецярбурга, гэта значыць ад пятроўскiх гадоў, тут жыло каля 25 тысяч беларусаў. А ў XIX стагоддзi iх было каля 100 тысяч, такім чынам Пецярбург ХІХ стагоддзя па колькасці жыхароў-беларусаў з’яўляўся самым вялікім у свеце гарадскім паселішчам і, на думку аўтара, выконваў функцыю культурнай і адміністратыўнай сталіцы Беларусі.
На прыканцы кнігі змешчаны спіс беларускай тапанімікі на карце Санкт-Пецярбурга, а таксама алфавітны імённік і імянны паказальнік (па рэгіёнах) беларусаў Санк-Пецярбурга.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа, а таксама гісторыяй, культурай і этнаграфіяй Санкт-Пецярбурга. Тэкст цалкам.