Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа “Паўднёвая Ваўкавышчына”, што адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 1 мая 2011 г.
У праграме:
Поразава — сядзіба Бутаўт-Андрэйкавічаў “Багудзенкі” ХІХ ст., касцёл Св. Міхала Арханёла 20-х гг. ХІХ ст. у стылі класіцызм, класічная плябанія першай паловы ХІХ ст., сінагога канца ХІХ ст., царква Троіцкая др. пал. ХІХ ст., шараговая забудова.
Гнёзна — сядзібна-паркавы комплекс сяр. ХІХ ст, касцёл Св. Міхала Арханёла ў гатычным стылі 1524 г.
Мсцібава — касцёл Св. Яна Хрысціцеля пач. 20 ст. Неаготыка.
Падароск — сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў кан. XVIII ст., царква Троіцкая кан. XVIII ст.
Краскі — сядзібна-паркавы комплекс Сегліцаў сяр. ХІХ — пач. ХХ стст.
Лыскава — Троіцкі касцёл і кляштар місіянераў друг. пал. XVIII ст., царква Раства Багародзіцы ў закапанскім стылі 1933 г.
Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43
Падрабязней на http://pomniki.budzma.org/vandrowki/pa-pawdnyovay-vawkavyshchynye