Веніямін Захараў быў сапраўднай зоркай беларускага балета, выходзіў на сцэну больш за тысячу разоў, выкладаў акцёрскае і балетнае майстэрства.
Веніямін Захараў. Фота з архіва Вялікага тэатру Беларусі
«З глыбокім смуткам паведамляем, што сёння пайшоў з жыцця заслужаны артыст Беларусі Веніямін Захараў. 22 студзеня яму споўнілася 55 гадоў», паведаміў Вялікі тэатр Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.
У 18 гадоў ён стаў артыстам Вялікага тэатра Беларусі, а ў 23 ужо быў вядучым майстрам сцэны. За сваю кар’еру Веньямін Захараў выходзіў на сцэну больш за тысячу разоў — у галоўных партыях балетаў
«Спартак», «Рамэа і Джульета», «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня», «Кармэн-сюіта», «Дон Кіхот» і інш.
Пасля таго, як пакінуў сцэну, працаваў рэпетытарам па балеце ў Музычным тэатры і выкладаў акцёрскае майстэрства ў Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжы.