Падвядзення вынікаў фотаконкурса “Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры” адбылося 29 траўня.
Шмат хто перажываў пытанні вакол фотаконкурса: а ці знойдуцца дастойныя пераможцы, а ці змогуць яны паказаць у сваіх працах усю веліч Смалявіччыны, і канешне, хто ў журы і якія падарункі заслугоўваюць пераможцы.
І вось пасля агучання вынікаў першага туру “Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры”, заслона таямніцы вакол конкурса прыўзнялася. Так як нас і пераконвалі арганізатары фотаконкурсу, першы тур цалкам адбыўся. На суд журы – прафесійнага фатографа Андрэя Лянкевіча – трапіла агулам 95 фотаздымкаў – гэта здабытак першага тура “Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры”, але толькі тры працы сталі пераможныя.
Пераможныя фота:
http://www.smaliavichy.org/cache/images/2009-2/fotakonkurs/p1240033_1.jpg
http://www.smaliavichy.org/cache/images/2009-2/fotakonkurs/p3113680_1.jpg
http://www.smaliavichy.org/cache/images/2009-2/fotakonkurs/img_3007.jpg
А гэтыя камарыкі “проста” вельмі спадабаліся Андрэю Лянкевічу
– http://www.smaliavichy.org/cache/images/2009-2/fotakonkurs/kamaryki.jpg
Урачыстая сустрэча ўдзельнікаў першага тура і арганізатараў адбылася ў рэстаране “Колас”. Выдатна, што вечар прайшоў у нефармальнай і сяброўскай атмасфэры. Як аказалася, некаторыя з ўдзельнікаў ведалі адзін аднаго дагэтуль. Але не думалі, што сустрэнуцца разам на падобным мерапрыемстве. Так падзея партала стала добрай нагодай для сустрэчы сяброў. Спадземся, што гэта стане традыцыяй далей. Нажаль, не ўсе ўдзельнікі змаглі прыйсці на ўрачыстасць у гэты вечар, але абяцалі ў бліжэйшы ж час звязацца з арганізатарамі.
Ну і аб самым прыемным: падарункі атрымалі ўсе удзельнікі. Дакладней, кожны фотааматар атрымаў ад арганізатараў дыплом аб удзеле і памятны падарунак. Плюс, асобнымі падарункамі былі ўзнагароджаны пераможцы фотаконкурсу – Максім, Дзяніс і Аня.
Спецыяльным салодкім падарункам стаў святочны торт, падрыхтаваны спецыяльна для ўдзельнікаў свята. Аня – адна з пераможцаў фотаконкурса, парэзала торт для ўсёй кампаніі.
Аня: “Вельмі добра, што гэты конкурс быў арганізаваны. Мне спадабалася такая ідэя, і мой удзел у конкурсе гэтым тлумачыцца. Мне хацелася падтрымаць арганізатараў, і гэта, напэўна, дало мне натхнення да стварэння вобразу Смалявіч”
Вечар натхніў і астатніх удзельнікаў конкурса: пасыпаліся ідэі аб стварэнні фотавыставы, бо, як высветлілася ў гутарцы, у Смалявічах багата месцаў, з якіх можна зрабіць добрыя фатаздымкі. Для пераможцаў паспяховы дэбют у “Твае Смалявічы праз аб’ектыў фотакамеры” стаў добрым стымулам для таго, каб планаваць свой удзел і ў іншых турах, якія будуць працягвацца да канца года, прызналіся яны.
Так што патэнцыял на другі тур высветліўся. З гэтай прычыны, бярыце свае камеры і працягвайце ствараць, дасылайце на фотаконкурс свае творы, і тады Вы таксама станеце героем наступнай сустрэчы удзельнікаў фотаконкурса і арганізатараў!
Нагадаем, што фотаконкурс “Твае Смалявічы ” пачаўся 1 лютага 2009 года, ён праводзіцца ў тры тура да канца года. Першы тур доўжыўся амаль тры месяцы (з першага лютага па 20 красавіка). Другі тур працягваецца да 30 ліпеня, тэрмін трэцяга тура – 1 жніўня- 20 кастрычніка 2009.
Арганзатарамі фотаконкурса выступілі партал www.smaliavichy.org і грамадская ініцыятыва “За Новыя Смалявічы”.
Свае фотаздымкі дасылайце на паштовую скрыню [email protected] (калі ласка, у лісце пакідайце сваё імя і кантакты для адваротнай сувязі). Аб’ём фотаздымка не мусіць перавышаць 2 мб.
Напрыканцы года, будуць абраныя лепшыя фотаздымкі з трох тураў, якія патрапяць у каляровы каляндар грамадскай ініцыатывы “За Новыя Смалявічы”.
Падрабязней аб умовах удзела на партале http://www.smaliavichy.org/.