This movie requires Flash Player 9
05.10.2016 | Замежжа Кіно Конкурсы

Патронам цырымоніі медыяфесту ADAMI стане Савет Еўропы

Арганізатары медыя-ўзнагароды ADAMI рады паведаміць, што ў 2016 годзе патронам цырымоніі ўручэння выступіць Генеральны сакратар Савета Еўропы, спадар Турб’ёрн Ягланд. Узнагарода ADAMI прадугледжана для шасці краін Усходняга партнёрства ЕС – Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, – і прысуджаецца за найлепшыя фільмы, тэлевізійныя праграмы і праграмы для Інтэрнэта, якія ўзнімаюць тэмы інтэграцыі, міграцыі і этнічнай, рэлігійнай і культурнай разнастайнасці. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 24 лістапада ў Кіеве.

adami_2016_poster

11 кастрычніка 2016 г дырэктар конкурса на ADAMI Медыа-ўзнагароду сумесна з Саветам Еўропы прадставіць праект ADAMI ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу, Францыя. Тры кінематаграфісты з Паўднёвага Каўказу, якія атрымалі галоўныя прызы ў конкурсе 2015 года, таксама накіруюцца ў Страсбург, дзе пакажуць свае фільмы.

 Як арганізатары конкурсу, мэта якога – садзейнічаць мірнаму суіснаванню народаў Усходняй Еўропы праз сродкі масавай інфармацыі, мы вельмі рады пратэкцыі Генеральнага сакратара Савета Еўропы і мяркуем, што іх падтрымка паспрыяе павялічэнню цікавасці да тэм культурнай разнастайнасці і інтэграцыі“,- сказаў спадар Стэфан Тольц, праграмны дырэктар конкурсу на ADAMI Медыа-ўзнагароду.

Тэлевяшчальныя кампаніі, прадзюсары, журналісты і маладыя кінематаграфісты з шасці краін-удзельніц могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе і адправіць свае фільмы, відэа і інтэрнэт-матэрыялы да 10 кастрычніка. Разглядаць і ацэньваць усе заяўкі будзе міжароднае журы.  Намінанты з ліку прадусараў і рэжысёраў / журналістаў у кожнай з шасці катэгорый ADAMI будуць запрошаны ў Кіеў на цырымонію ўзнагароджання, дзе яны атрымаюць магчымасць наладзіць сувязі з прадстаўнікамі вяшчальных кампаній і спецыялістамі СМІ з усёй Еўропы.

Пра ADAMI Медыа-ўзнагароду

ADAMI Медыа-ўзнагарода прыцягвае ўвагу да працы спецыялістаў у галіне сродкаў масавай інфармацыі ў краінах Усходняга партнёрства. ADAMI Медыа-ўзнагарода фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Германіі і групай ProCredit. Гэты конкурс праводзіцца ў партнёрстве з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, Акадэміяй Deutsche Welle, Германскім таварыствам па вывучэнні Усходняй Еўропы, а таксама пры падтрымцы такім медыйных партнёраў як Arte, ZDF, Грамадскі вяшчальнік Грузіі, Нацыянальнае тэлебачанне Украіны і Тэлерадыё-Малдова. Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика