This movie requires Flash Player 9
16.12.2011 | Тузін. Перазагрузка - 2

Перазагрузіліся па-поўнай з Алегам Скрыпкам (фотарэпартаж)

Урачыстая прэзентацыя аўдыё-дыска “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” адбылася 15 снежня ў Loft-cafе. На прэс-канферэнцыі прадстаўнікі кампаніі “Будзьма беларусамі!”, партала “Tuzin.FM” і Алег Скрыпка расказалі пра стварэнне другой складанкі, блізасць беларускай і украінскай культур і падзяліліся планамі на будучыню. А потым, натуральна, “у клюбе булі танці”.

Алег Скрыпка

Алена Макоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!», паведаміла, што кампанія не збіраецца спыняцца на гэтым рэлізе, але фармат «Перазагрузкі-3» будзе таямніцай да апошняга моманту. “Нам хацелася б выпусціць большы наклад гэтага праекту. Бо нават 1000 дыскаў у межах Беларусі — гэта кропля ў акіяне. Цяпер будзем весці працу па прасоўванні песняў у эфіры fm-радыёстанцый, а таксама працаваць на рэгіёны. Інтэрнэтам у нас карыстаецца ўсяго 30% насельніцтва, а данесці яго хочацца да ўсёй краіны. Магчыма, гэта будзе серыя рэгіянальных прэзентацый, трэба толькі вызначыцца з фарматам.”

Сяргей Будкін, Алена Макоўская, Алесь Кот-Зайцаў, Алег Скрыпка, Уладзь Лянкевіч

Сяргей Будкін, рэдактар партала “Tuzin.FM”, расказаў пра ідэю праекту і пра шлях ад першай “Перазагрузкі” да другой, які заняў два гады. Алесь Кот-Зайцаў, адзін з прадусараў праекту, расказаў пра нялёгкія будні музычнага прадусара ў наш час, але адзначыў, што нягледзячы на пэўную стомленасць, гатовы заняцца працягам праекту ўжо цяпер. Уладзь Лянкевіч, адзін з перакладчыкаў тэкстаў, расказаў пра прыемнасць сваёй працы ў межах праекту і вялікую задаволенасць вынікам.

Алена Макоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Алег Скрыпка расказаў, што вельмі любіць «стыльныя і натхняльныя музычныя праекты з вялікай сацыяльнай значнасцю». Шчыра прызнаўся ў любові да беларускай мовы, якую разам з украінскай лічыць самай мілагучнай у свеце: “L’amour-тужур” можна і па-французску, а вось спяваць лепш за ўсе па-ўкраінску ды па-беларуску”. Ацэньваючы агульную культурніцкую сітуацыю, лідар “Вопляў Відаплясава” адзначыў, што абедзве краіны знаходзяцца ва ўмовах чужой культурніцкай прасторы. “Мы, украінскамоўныя жыхары Кіева, жывем фактычна як дыяспара, таму трымаемся адно за аднаго, гуртуемся, каб не страціць сваю культуру”.

Тэма зносін беларускай і ўкраінскай нацыяў стала лагічным фіналам прэс-канферэнцыі. “Беларусы — вельмі руплівая і працаздольная нацыя. А вось украінцы маюць харызму, якая збераглася разам з казацкім, атаманскім духам, і калі абодвум народам аб’яднацца ў творчым плане, то магло б атрымацца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, я думаю”, — сказаў музыка. Алег Скрыпка акрэсліў магчымасці стварэння праекту, аналагічнага “Перазагрузцы”, і ва Украіне і прапанаваў распачаць вялікую беларуска-ўкраінскую культурніцкую кампанію.

Болей цытатаў ад Скрыпкі

Прэса
Алесь Плотка, прэсавы сакратар кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Уладзь Лянкевіч, паэт, перакладчык, спявак
Герой вечару :)
Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Алег Хаменка
Андрэй Кабанаў
Таццяна Беланогая
Алег Скрыпка
Алесь Камоцкі

фота – Аляксандр Ждановіч


3 Каментаў у “Перазагрузіліся па-поўнай з Алегам Скрыпкам (фотарэпартаж)”

  1. Жэня says:

    Добра арганізаваная вечарынка, утульна, прыемна адпачыць. Малайцы!

  2. яна says:

    Вечарына была супер!!!Олег-молодец большущий, выкладываля на все сто., открытый до невозможности!фото вообще ОТСТОЙ!фотограф, купи себе нормальную камеру или скорее всего начни любить того, кого снимаешь!!!вообще-то этих самых фотографов было ту мач) ребята, поймите, люди приходят отдохнуть и потанцевать под отличную музыку, после трудовых будней,а не находиться на фотоссесии!не будте такими наглыми!!!вполне могли ограничеться фото с пресухи!тем более что удачных кадров-ноль, а ваша навязчевость была крайне заметна на этих танцах.

  3. юля says:

    а мы поперлісь на Дай Дарогу!…чего мы туда поперлісь?…

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика