14 снежня на вялікай сцэне Полацкага гарадскога Палаца культуры пройдзе канцэрт «АнтыСНІД», прысвечаны людзям, памерлым ад гэтай хваробы. Арганізатарам акцыі выступіў полацкі рок-клуб «LIVEinROCK».
Асноўная мэта канцэрту – прыцягнуць увагу грамадства да праблемы СНІДу, у чарговы раз нагадаць аб гэтай жахлівай хваробе і аб мерах папярэджання захворвання, а таксама развеяць міфы, якія склаліся вакол «чумы ХХ стагоддзя».
У акцыі прымуць удзел гурты «KRIPA», «HELLoCOST», «INDRA», «Алмазный фронт», «Колачиком рядом», «Белый дом», «Вольные», «Мастер и Маргарита» и «Devill Walts».
Пачатак канцэрту а 17-й гадзіне, кошт квітка – 5.000 рублёў.
Тэкст цалкам.