Пасля інтэрв’ю лідэра гурта Trubetskoy Паўла Булатнікава сайту vseti-ukr.com па сеціве распаўсюдзілася інфармацыя, нібыта Сяргей Міхалок забараніў гурту выконваць некалькі песняў з рэпертуару “Ляпісаў”. Прэс-Аташэ гурта Trubetskoy Аляксандр Бергер абвяргае гэтую інфармацыю.
“Дарам, што я сам журналіст па адукацыі і, часткова, па прафесіі – ненавіжу, калі прадстаўнікі СМІ лічаць сябе разумнейшымі за герояў сваіх інтэрв’ю і “падпраўляюць” іх простую прамову. – піша спадар Аляксандр Бергер у афіцыйнай суполцы гурта. – Я прысутнічаў падчас размовы Пашы з карэспандэнтам гэтага сайта і магу паклясца, што ён не прамаўляю фразу: “Міхалок… забараніў спявать «Воины света», «Капитал», «Я верю» і яшчэ некалькі. Для яго, як ён сказаў, яны надзвычай асабістыя”. Гаворка ішла пра тое, што Trubetskoy і не збіраўся выконваць некаторыя песні “Ляпісаў” – бо яны маюць наўпростую асацыяцыю з аўтарам. А “забараніў” – поўная дурасць, асабліва калі СМІ выносяць выдуманую цытату ў загаловак”.