Музычная прэзентацыя першага нумару часопіса IN Touch адбудзецца 16 красавіка з 18:00 да 21:00 у кафэ PEPERONI, вул. Талбухіна, 18/2 (Дом Кіно).
Часопіс IN Touch прысвечаны культурнаму дыялогу Беларусі і краін Еўрасоюзу. У першы нумар часопіса ўвайшлі інтэрв’ю з:
– Алесь Родзін
– Мітрычам (Механеры культуры)
– Бубен
– Кассіан Троер
– Штэфан Бетке (Pole)
– Катрын Остфальд-Рыхтэр (дырэктар Інстытута імя Гётэ)
і інш.
У межах прэзентацыі выступяць
Sense Solaris
Stereo N.
RoomDark
Talstou
Drug
А Buben прадставіць адразу дзве праграмы: сумесную кружэлку са шведскім музыкантам Herman Munzing і музычна-паэтычны эксперымент з беларускай паэткай Вольгай Гапеевай.
Уваход вольны.
Падчас прэзентацыі будуць раздавацца бясплатныя асобнікі часопіса IN Touch.
Інфа: +37529 7551343