Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA рыхтуецца да новага сезона і запрашае ў гэтым паўдзельнічаць! З дапамогай меркаванняў наведвальнікаў і гледачоў фэсту каманда плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш яскравымі, а ўмовы правядзення — больш камфортнымі.
Як прыняць удзел?
Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, PRADMOVA запрашае вас паразмаўляць з сябрамі каманды. Размова будзе праводзіцца індывідуальна анлайн і зойме прыкладна гадзіну.
Каб паўдзельнічаць у інтэрв’ю, запоўніце, калі ласка, форму.
Запоўніць анкету можна да 15 траўня.
Чытайце яшчэ: Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры