25 верасня ў Баравікоўскай сельскай школе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбылося Шоў Беларушчына прысвечанае юбілею беларускага кнігадруку. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што на Шоў прысутнічалі рознаўзроставыя школьнікі ад 7-га да 9-га класа. Найлепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.