25 сьнежня а 23-ай гадзіне ў праграме “Новая зямля” (Радыё Unistar, Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line трансьляцыя – www.unistar.by):
– перадкалядныя “Блуканьні” аднаго зь першых беларускіх бітнікаў Яўгена Канавалава;
– квартэт блёк-флейтыстаў “Brevis” грае Моцарта;
– бард з Краснапольшчыны Кастусь Герашчанка;
– калядная калыханка ад дзявочага дуэту “Кветка Мара”;
– жаночы камэрны хор “Элегія” з румынскім сьпевам;
– электроннае калядаваньне фольк-гурту “Ветах”;
– праект “Арганы Беларусі” – запіс аргану з Полацкае Сафіі;
– калядка ў выкананьні гурту “Плато” (з канцэрту 2002 г.);
– ансамбаль “Песьняры” грае “Калядачкі” ў Афрыцы (1989 г.).