Першы веснавы акустычны канцэрт з удзелам спевака і музыкі Змітра Вайцюшкевіча, а таксама гуртоў Jenowa і Jane Miles адбудзецца 1 сакавіка ў Віцебску ў кавярні “Маэстра” (Летні Амфітэатр) пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.
У выкананні Змітра Вайцюшкевіча прагучаць ягоныя лепшыя песні з альбомаў “Паравіны году”, “Цацачная крама”, “Песні з доўгай шуфляды”, “Танга з ружай”, “Сонца і Месяц”, “Калыханкі”, “Паравоз Кахання” і “Я нарадзіўся тут”.
Тэлефоны для даведак
(029) 7121111 МТС і (029) 3239846 Вэлком.
Фотаздымак з сайта Змітра Вайцюшкевіча.