У горадзе, знаным найперш як прамысловы, адбыўся другі этап першых Радзівілаўскіх чытанняў “Роля і значэнне роду Радзівілаў у гісторыі Беларусі”, які быў прысвечаны 390-м угодкам дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, мецэната Багуслава Радзівіла.
У вялікай зале Палаца аўтамабілебудаўнікоў перад вучнямі і настаўнікамі, перад дыпламатамі і гасцямі са сталіцы, а таксама са Слуцка, з Нясвіжа, Смалявічаў, Барысава, Караляўца (Калінінграда) выступілі гісторыкі Наста Скеп’ян, Аляксандр Доўнар, Аляксей Шаланда, Наста Жарская, пісьменнік і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка, музыказнавец Аляксей Фралоў, журналіст Глеб Лабадзенка і іншыя. Тэкст цалкам.