У рамках выставы Алеся Пушкіна ў фальварку “Добрыя мыслі” (Менск, вул. Магілёўская, 12) 4 красавіка а 14 гадзіне пройдзе прэзентацыя кнігі Пятра Васілеўскага “Рэтраспектыва”.
У імпрэзе возьмуць удзел:
Таццяна Гаранская
Віктар Маркавец
Алесь Мара
Юрась Барысевіч
Зміцер Вішнёў
Леў Талбузін
Таццяна Цюрына
Таццяна Антонава
Яўген Рагін
Фёдар Ястраб
Алесь Пушкін
Кніга мастацтвазнаўцы Пятра Васілеўскага пра знакавыя і харызматычныя постаці сучаснага беларускага мастацтва, а таксама развагі пра гісторыю і тэндэнцыі развіцця айчыннай культуры.
У выданні распавядаецца пра творчасць Арлена Кашкурэвіча, Алеся Родзіна, Артура Клінава, Алеся Пушкіна, Барыса Заборава і яшчэ шмат каго.
Кніга мае каляровую ўклейку з рэпрадукцыямі карцінаў.
http://www.goliafy.com