Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры правядзе лекцыю для школьнікаў в. Рубяжэвічы, Стаўцоўбскага раёну Мінскай вобласці 29 лістапада.
Старшыня таварыства Антон Астаповіч і гісторык Зміцер Яцкевіч прачытаюць лекцыю на тэму: “Гістарычная спадчына в.Рубяжэвічы і яе ваколіц”. Лекцыя адбудзецца ў будынку мясцовай сярэдняй школы.
Пачатак у 12.00
Лекцыя ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”