Акцыя «Рыбны дзень» пройдзе 25 красавіка 2009 года а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў (Менск, Казлова, 3) . Падчас яе адбудзецца прэзентацыя новага нумару часопіса “Тэксты”, прысвечанага марской тэматыцы i краме «Рыба» .
Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. Тут ідзе сутыкненне футурыстычных ідэяў, наватраства і традыцыі. Непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучнаўтвораных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя – элементы вялікай філасофскай мазаікі. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў.
12 нумар часопіса “Тэксты” прысвечаны марской тэматыцы i краме «Рыба». Па вуліцы Карла Маркса месціцца культавая крама “Рыба”. Пагалоска аб закрыцці дадзенага месца выклікала ў творчых колах абурэнне. Паэты, мастакі, музыкі выступілі з пратэстам. Выхад новага нумара часопіса “Тэксты” і ягоная прэзентацыя – творчая абарона крамы “Рыба”. Больш за 30 аўтараў узялі ўдзел у праекце.
У межах акцыi«Рыбны дзень»
выступяцьлітаратары: Зміцер Вішнёў, Лёлік Ушкін, Вiкторыя Бiран, Ярыла Пшанічны, Анка Упала, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Зміцер Плян, Арцём Кавалеўскі, Вольга Гапеева
музыкi: Уладзiслаў Бубен, BARFLY`S DREAMS, RoomDark, Spit it Out, Talstou
пройдуць перформансы: Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці, Юрася Барысевіча.
Таксама у межах акцыi каля крамы “Рыба” плануецца правядзенне флэш-моба.
Акцыя праходзiць пры падтрымцы кампанii “Будзьма беларусамі!”.
Уваход вольны