Вынаходніцтва японскага дызайнера Юры Сузукі дазваляе ператварыць любую паверхню ў сінтэзатар з дапамогай кампактнай друкаванай платы.
У сваёй кампаніі каманда Сузукі наглядна прадэманстравала магчымасці прылады Ototo. Калі падключыць плату да любога матэрыялу-правадніка, то яго паверхня ператворыцца ў тач-клавішу. Сярод такіх матэрыялаў могуць апынуцца садавіна, гародніна, бытавыя прадметы і нават вада.