26 ліпеня 2015 года ў дзіцячым аздараўленчым летніку “Энергетык” Мінскага раёна Мінскай вобласці, адбыліся Шоў Беларушчыны для 1, 2, 3 атрадаў.
Адметнасцю дадзеных праграм было тое, што яны ўключалі ў сябе пашыраны блок пытанняў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.
Дзеці станоўча ўспрынялі праграму, што было бачна па гучных апладысментах і добрых водгуках. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі”.