27 жніўня ў Дзяржынскім раёне падчас дзіцячага свята адбылося яскравае Шоў Беларшчыны. Маленькім удзельнікам і іх бацькам былі зададзены пытанні з гісторыі і культуры нашай бацькаўшчыны, на якія ўдзельнікі з задавальненнем адказалі. Лепшым знаўцам былі падараваныя памятныя закладкі і паштоўкі ад грамадскай-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.